Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2025, 09:00

Лукашэнка назваў рашэнне аб будаўніцтве трэцяга энергаблока АЭС важным для ўмацавання суверэнітэту краіны

Фота з архіва
Фота з архіва
22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам - Днём энергетыка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Паліўна-энергетычны комплекс краіны - адна з ключавых галін нацыянальнай эканомікі, забяспечвае ўстойлівую работу айчынных прадпрыемстваў і функцыянаванне аб'ектаў сацыяльнай сферы, - гаворыцца ў віншаванні. - Сучасныя, надзейныя, дынамічныя прадпрыемствы энергасістэмы, дзе ствараюць высокапрадукцыйныя працоўныя месцы, адыгрываюць важную ролю ў развіцці гарадоў і рэгіёнаў".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што запуск двух энергаблокаў Беларускай АЭС як ніколі ўзмацніў энергетычны патэнцыял рэспублікі. "Рашэнне аб будаўніцтве трэцяга энергаблока стала своечасовым і важным крокам на шляху далейшага развіцця Беларусі і ўмацавання яе суверэнітэту", - канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе дасягненні галіны, унікальны вопыт і кампетэнцыі - вынік штодзённай працы вялікага і дружнага калектыву.

"Перакананы, што вашы прафесіяналізм, назапашаныя веды і навыкі, а таксама шматгадовыя працоўныя традыцыі стануць залогам эфектыўнага вырашэння пастаўленых задач", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт пажадаў усім работнікам і ветэранам галіны здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём энергетыка

Работнікам і ветэранам энергетычнай галіны

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём энергетыка.

Паліўна-энергетычны комплекс краіны - адна з ключавых галін нацыянальнай эканомікі, забяспечвае ўстойлівую работу айчынных прадпрыемстваў і функцыянаванне аб'ектаў сацыяльнай сферы.

Сучасныя, надзейныя, дынамічныя прадпрыемствы энергасістэмы, дзе ствараюць высокапрадукцыйныя працоўныя месцы, адыгрываюць важную ролю ў развіцці гарадоў і рэгіёнаў.

Запуск двух энергаблокаў Беларускай АЭС як ніколі ўзмацніў энергетычны патэнцыял рэспублікі. Рашэнне аб будаўніцтве трэцяга энергаблока стала своечасовым і важным крокам на шляху далейшага развіцця Беларусі і ўмацавання яе суверэнітэту.

Усе дасягненні галіны, унікальны вопыт і кампетэнцыі - вынік штодзённай працы вялікага і дружнага калектыву.

Перакананы, што вашы прафесіяналізм, назапашаныя веды і навыкі, а таксама шматгадовыя працоўныя традыцыі стануць залогам эфектыўнага вырашэння пастаўленых задач.

У гэты святочны дзень жадаю вам здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой.

Аляксандр Лукашэнка,
22 снежня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі