Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лістапада 2025, 10:25

Лукашэнка абазначыў прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і М'янмы

28 лістапада, Нейп'ідо /Кар. БЕЛТА/. Закрытых тэм у адносінах Беларусі і М'янмы няма. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадстаўнікам СМІ па выніках перагавораў з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма, старшынёй Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння разгледзелі прыярытэтныя напрамкі нашага супрацоўніцтва. Гэта фармацэўтыка, прамысловасць, перш за ўсё, наша тэхніка і тэхналогіі, навука, адукацыя, ваенна-прамысловы комплекс, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Пры гэтым мы канстатавалі, што закрытых тэм у нашых адносінах няма. Нашы адносіны не накіраваны супраць каго б там ні было. Гэта адносіны ў інтарэсах нашых народаў".

Прэзідэнт адзначыў, што перагаворы на самым высокім узроўні сталі нейкім вынікам гэтага візіту, у той час як асноўныя перагаворы адбыліся ў рамках беларуска-м'янманскага бізнес-форуму, які адбыўся ў Янгоне 27 лістапада.

"Вынік нашай работы ў гэтыя дні можна выказаць адной формулай: у нас у Беларусі ёсць усё тое, што патрэбна сёння м'янманскаму народу, у вас ёсць усё тое, што патрэбна нам. Мы дамовіліся аб тым, што ў рамках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва мы будзем абменьвацца гэтымі таварамі. Яшчэ раз падкрэсліваю: няма закрытых тэм у нашым супрацоўніцтве", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што на перагаворах быў вызначаны план сумесных дзеянняў і зацверджана дарожная карта на 2026-2028 гады, якая прадугледжвае канкрэтныя мерапрыемствы ў адносінах Беларусі і М'янмы. "Важнейшай састаўной часткай гэтага плана з'яўляецца гуманітарнае супрацоўніцтва: адукацыя, ахова здароўя, культура. У гэтым плане вы таксама можаце разлічваць на нас. Прыязджайце ў Беларусь, глядзіце, выбірайце, вызначайцеся. Усё, што трэба і што мы можам зрабіць для М'янмы, мы абавязкова зробім", - рэзюмаваў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі