Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 снежня 2018, 13:54

Лукашэнка назваў ІТ-тэхналогіі і мадэрнізацыю буйных прадпрыемстваў драйверамі беларускай эканомікі

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё ІТ-тэхналогій, а таксама мадэрнізацыя буйных прадпрыемстваў з'яўляюцца драйверамі беларускай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24", паведамляе БЕЛТА.

"Калі ўжо шчыра гаварыць, то гэта (ІТ-сектар. - Заўвага БЕЛТА) адзін з такіх драйвераў, які ў гэтым годзе прынясе нам толькі па экспарце каля паўтара мільярда долараў. Гэта значная сума для нас, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але драйвер гэты адкрыўся не ўчора, калі модна стала гаварыць пра лічбавізацыю".

Прэзідэнт растлумачыў, што гэта сфера ў Беларусі развівалася паступова. У ёй убачылі вялікія перспектывы яшчэ больш як дзесяць гадоў таму, таму і быў створаны Парк высокіх тэхналогій. "У аснове ляжаў чалавечы капітал, які ідзе каранямі ў наш агульны час. У нас і адукацыя была моцная: радыётэхнікі, матэматыкі, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Мы гэта захавалі, і адтуль мы вырастаем".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што лічбавізацыя павінна пранікаць не толькі ў рэальны сектар эканомікі, але і ў адукацыю, ахову здароўя, іншыя сферы. Паводле яго слоў, Беларусь не толькі сама сканцэнтравалася на гэтым напрамку, але і дапамагае развіваць яго іншым краінам, напрыклад Казахстану і Узбекістану, іншым цэнтральнаазіяцкім рэспублікам. "Але трэба разумець, што асабліва не рванеш, калі няма базы, асабліва адукацыі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Яшчэ адным з важнейшых напрамкаў для развіцця эканомікі кіраўнік дзяржавы назваў мадэрнізацыю прадпрыемстваў старой школы, у тым ліку такіх, як МАЗ, БелАЗ, МТЗ. "Для нас драйвер - гэта не ўзяць і зламаць нібыта неэфектыўнае і нешта ствараць з нуля, хоць і з нуля нешта трэба было ствараць, - канстатаваў ён. - На новае шмат грошай трэба, спецыялісты патрэбны. А мы гэта, захаваўшы, рэанімавалі і ўкладвалі сродкі ў гэтыя школы. І атрымалі каласальны эфект".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі