Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 мая 2022, 13:14

Лукашэнка назваў герб і сцяг свецкай іконай, якой павінен пакланяцца ўвесь народ

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час урачыстага рытуалу ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў назваў герб і сцяг свецкай іконай, якой павінен пакланяцца ўвесь народ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сцяг і герб - сутнасць іх у тым, што ўвесь народ, усе мы павінны пакланяцца ім. Гэта, калі хочаце, свецкая ікона ў краіне", - лічыць Прэзідэнт.

"Скажыце, як мы маглі пакланяцца бчб-сцягам і іншым? Як, калі на гэтых сцягах кроў кожнага трэцяга беларуса? І тыя, хто гэта ведае, разумее, перажыў, яшчэ не памерлі. Яны жывыя. Як мы маглі пайсці на тое, каб даць права нашым людзям, заклікаць іх пакланяцца той сімволіцы?" - задаў рытарычныя пытанні кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што, вядома, самі сімвалы, якія навязваюцца Беларусі, у тым ліку бчб-сцяг і пагоня, і іх колеры не вінаватыя ў тым, якое значэнне яны набылі ў выніку гістарычных падзей. "На той сімволіцы кроў нашых людзей, плач і стогн нашых дзяцей, дзяцей Хатыні, жанчын і старых людзей! Там крыкі Мінскага гета, плач і стогн закатаваных у канцлагерах. Там ганьба здрадніцтва і калабарацыянізму. Гэта было. Яшчэ раз падкрэсліваю: ніякі сцяг і герб у гэтым не вінаваты (хто вінаваты - ведаем). Але мы не можам пакланяцца гэтаму", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Я хачу, каб вы, маладыя, якія стаяць перада мной на гэтай плошчы, не забылі пра гэта. Забудзеце - будзе тое, што на поўдні нашай краіны, у братэрскай нам Украіне. Не дай бог, каб мы яшчэ раз, праз менш як стагоддзе, пасля страшнай вайны, не нашай вайны, якая пракацілася туды і назад (а колькі іх было!), каб мы у наш час паўтарылі гэта, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Давайце будзем жыць мірна, будаваць сваю краіну. Давайце будзем збірацца на мірныя, добрыя мерапрыемствы ў гонар вялікага. І давайце не будзем таптаць сваімі нагамі тое, што заваявалі многія пакаленні да нас. Давайце будзем ганарыцца гэтым - нашымі перамогамі і поспехамі!".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі