Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 верасня 2021, 10:04

Лукашэнка назваў адсутнасць наглядальнікаў з ЗША і ЕС на вучэнні "Захад-2021" безразважнай пазіцыяй Захаду

13 верасня, Баранавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў адсутнасць наглядальнікаў з ЗША і ЕС на вучэнні "Захад-2021" безражважнай пазіцыяй Захаду. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 12 верасня журналістам на Абуз-Лясноўскім палігоне, дзе прайшоў адзін з этапаў сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разам з расіянамі запрасілі ўсіх, хто павінен быў і жадаў паглядзець гэтыя вучэнні. Іх тут не было, але яны ўсё бачылі. Гэта такія маштабныя вучэнні, якія толькі вар'яты могуць не ўбачыць. А тое, што яны спецыяльна не прыехалі, гэта такая безразважная пазіцыя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што задума вучэння, колькасць прыцягнутых ваеннаслужачых і ўзбраенне, якое выкарыстоўваецца, не ўтойваліся, і на Захадзе аб усім гэтым вядома.

"Усё яны бачылі. Нават тыя, хто тут не быў", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, сумесна з праваахоўнымі органамі і спецслужбамі Расіі ў Беларусі былі затрыманы падазроныя асобы, якія трапілі ў краіну з тэрыторыі Украіны. "І праз Расію натаўцы заходзілі сюды. Мы іх усіх бачылі. Яны ўжо даўно цікавяцца і задумай, і якая будзе тэхніка", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі