Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 снежня 2018, 14:35

Лукашэнка назваў 2025 год крайнім тэрмінам для пераводу водазабеспячэння Мінска на падземныя крыніцы

20 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да сярэдзіны наступнай пяцігодкі цалкам перавесці пітное водазабеспячэнне горада на падземныя крыніцы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з актывам сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе буйныя гарады маюць праблемы з водазабеспячэннем. Мінску патрэбна паўмільёна кубаметраў вады ў дзень. Напрыклад, вады з возера Нарач хапіла б толькі на 3-4 гады. У сталіцы сёння трэць крыніц - паверхневыя. Гэта няправільна. Плануйце да сярэдзіны наступнай пяцігодкі (крайні тэрмін - 2025 год) цалкам перавесці ўсё пітное водазабеспячэнне горада на падземныя крыніцы", - даручыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на стан унікальнай мінскай воднай сістэмы. "Рака Свіслач, яе прытокі, прылеглыя да яе тэрыторыі неабходна перш за ўсё прывесці ў належны санітарна-гігіенічны стан, - сказаў Прэзідэнт. - Дарэчы, я паказаў ужо, як гэта зрабіць уласнымі рукамі. Едзьце - насупраць Драздоў па рэчцы прайдзіцеся і паглядзіце. І кожны год гэты парадак падтрымліваю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі