Сцяг Аўторак, 21 ліпеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 ліпеня 2026, 12:05

Лукашэнка назначыў памочнікаў Презідэнта па двух абласцях і Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў новых памочнікаў Прэзідэнта - інспектараў па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Гомельскай вобласці назначаны Юрый Валяваты. Да гэтага часу ён працаваў першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Надзея Каткавец назначана памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Магілёўскай вобласці.
Дзмітрый Равуцкі стаў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Мінску.
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да назначаных з наказам. "Хачу ўсіх памочнікаў папярэдзіць. Карысна гэта пачуць і старшыням райвыканкамаў. Я не хачу ніякіх канфліктаў паміж памочнікам і губернатарам. І тыя, і тыя - мае дзеці, вобразна кажучы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым ён падкрэсліў, што гэта не значыць, што памочнікі Прэзідэнта павінны хадзіць і браць пад казырок перад кіраўнікамі аблвыканкамаў. "Так, трэба дапамагаць. Вы будзеце адказваць за развіццё сітуацыі ў вобласці. Але трэба мець свой пункт гледжання. Вы - інспектары па кадрах. Кадры вырашаюць усё, як гаварыў класік. Ёсць добры кіраўнік - значыць справа пойдзе. Таму праз кадры, якія вы будзеце курыраваць на месцах, я буду глядзець на вашу работу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я не стану вам расказваць аб тым, як трэба працаваць. Вы - людзі вопытныя. Але патрабаванне маё адно ў сувязі з тым, што вы назначаецеся на ключавыя пасады. Вы - прадстаўляеце Прэзідэнта на месцах. Гэта прашу мець на ўвазе", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі