Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лістапада 2018, 12:25

Лукашэнка назначыў новых паслоў Беларусі ў Венгрыі, Сірыі і Індыі

13 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых паслоў Беларусі ў Венгрыі, Сірыі і Індыі. Адпаведныя кадравыя рашэнні кіраўнік дзяржавы прыняў 13 лістапада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне назначаны Аляксандр Панамароў.

Беларускую дыпмісію ў Сірыі ўзначаліць Юрый Слука. Ён таксама па сумяшчальніцтве будзе паслом Беларусі ў Іарданіі і Ліване.

Андрэй Ржавускі назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Індыі і па сумяшчальніцтве ў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць для Беларусі развіцця супрацоўніцтва з адпаведнымі краінамі, падкрэсліўшы, што там ёсць вялікія інтарэсы і неабходныя магчымасці.

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы адзначыў узаемную цікавасць да далейшага ўзаемадзеяння з Венгрыяй.

Што датычыцца Сірыі, Прэзідэнт выказаў меркаванне, што рэальныя падзеі ў гэтай краіне часам перабольшваюць: "Я атрымліваю інфармацыю не толькі са СМІ. Думаю, што там можна працаваць, і ўмовы там для пасла не горшыя, чым у іншых краінах".

Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў добрыя адносіны з сірыйскім Прэзідэнтам Башарам Асадам, з краінай у цэлым. "У Сірыі мы не можам не працаваць. У нас наогул з імі бліскучыя адносіны былі яшчэ з часоў Хафеза Асада (былы Прэзідэнт Сірыі і бацька цяперашняга кіраўніка дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА). Сірыя - гэта вялікія інвестыцыі, аднаўленне краіны, вельмі пазітыўнае стаўленне", - сказаў беларускі лідар.

Гаворачы пра Індыю, Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў новага пасла, што адпачываць на гэтай пасадзе не давядзецца: "Краіна такая, што нам трэба наладжваць з ёй больш цесныя адносіны. Здаецца, і на высокім узроўні ў нас палітычныя кантакты, але ўзровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абсалютна не адпавядае нашым жаданням".

Прэзідэнт запатрабаваў больш актыўна дзейнічаць у плане рэалізацыі былых дамоўленасцей, у тым ліку правесці інвентарызацыю ў гэтым пытанні. "Мы гаворым аб дыверсіфікацыі рынкаў - куды як не ў Індыю ісці", - заўважыў ён.

Аляксандр Лукашэнка разам з гэтым дадаў, што, выходзячы на новыя рынкі, нельга страчваць пазіцыі і на традыцыйных, у прыватнасці расійскім: "Гэта побач, нас там ведаюць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі