Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2021, 12:41

Лукашэнка назначыў новых начальнікаў міліцыі ў Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых начальнікаў міліцыі ў Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама назначаны Аляксандр Астрэйка. Раней ён займаў пасаду начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама.

УУС Брэсцкага аблвыканкама ўзначаліў Алег Шулякоўскі, які да гэтага займаў пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама - начальніка крымінальнай міліцыі.

Пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама заняў Дзмітрый Разянкоў. Да гэтага часу ён быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама - начальнікам крымінальнай міліцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі