Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2024, 13:25

Лукашэнка назначыў новага міністра юстыцыі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Яўген Каваленка назначаны міністрам юстыцыі. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў 22 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Яўген Каваленка нарадзіўся 26 чэрвеня 1980 года ў горадзе Борзя Чыцінскай вобласці Расіі. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

Сваю кар'еру пачаў у ліпені 2000 года з пасады начальніка вытворчасці на Кіслародна-напаўняльнай станцыі ў Бабруйску. У наступныя два гады працаваў маркетолагам на гэтым жа прадпрыемстве.

2002-2003 - вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст упраўлення заканадаўства аб галінах эканомікі, бюджэтна-фінансавай і падатковай сістэме Дэпартамента нарматворчай дзейнасці Міністэрства юстыцыі.

2003-2005 - галоўны спецыяліст, кансультант упраўлення прававога забеспячэння знешніх сувязей Міністэрства юстыцыі.

2005-2007 - начальнік упраўлення прававога рэгулявання грамадзянскіх, экалагічных адносін, ліцэнзавання і знешнеэканамічнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі і экалогіі Міністэрства юстыцыі.

2007-2009 - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення прававога рэгулявання грамадзянскіх, экалагічных адносін, ліцэнзавання і знешнеэканамічнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі і экалогіі Міністэрства юстыцыі.

2009-2010 - начальнік упраўлення прававой экспертызы прававых актаў Нацыянальнага банка і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Міністэрства юстыцыі.

2010-2014 - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта.

2014-2015 - намеснік міністра юстыцыі.

2015-2020 - дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

2020-2024 - начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі