Дзяніс Мароз
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў міністрам энергетыкі Дзяніса Мароза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксей Кушнарэнка, які ўзначальваў ведамства, пераходзіць на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама.

Дзяніс Мароз з 2021 года да гэтага часу займаў пасаду намесніка міністра энергетыкі, у 2016-2021 гадах узначальваў праектнае навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "НДІ Белдзіпрапалівагаз".

Мароз Дзяніс Равільевіч нарадзіўся ў 1982 годзе ў г.Баку Азербайджанскай Рэспублікі.
Скончыў у 2005 годзе Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога, у 2018 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Кандыдат тэхнічных навук.
У 2005-2009 гадах працаваў выкладчыкам-стажорам, асістэнтам, быў аспірантам кафедры "Электразабеспячэнне" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога". У 2009-2012 гадах - намеснік дэкана энергетычнага факультэта гэтай ВНУ.
У 2012-2014 гадах - прарэктар па прафесійным навучанні Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне газазабеспячэння "ГАЗ-ІНСТЫТУТ".
У 2014-2016 гадах - дырэктар праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белдзіпрагаз".
У 2016-2021 гадах - выконваючы абавязкі дырэктара, дырэктар праектнага навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "НДІ Белдзіпрапалівагаз".
З 2021 па сакавік 2025 года - намеснік міністра энергетыкі.
У сакавіку 2025 года назначаны міністрам энергетыкі.-0-