Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 кастрычніка 2019, 12:36

Лукашэнка назначыў камандуючага ўнутранымі войскамі

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Юрыя Назаранку намеснікам міністра ўнутраных спраў - камандуючым унутранымі войскамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што вы не кіравалі злучэннямі, не думаю, што гэта вялікі недахоп. Вам не трэба будзе франтамі кіраваць - вам трэба будзе забяспечыць парадак у краіне. Пры неабходнасці, калі давядзецца задзейнічаць нашы ўнутраныя войскі. Гэта ваша прэрагатыва, гэтым вы вызначаецеся і будзеце адрознівацца ад іншых - вам трэба забяспечыць парадак унутры краіны, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Не дай бог што, мы, людзі ў пагонах, усе пойдзем на фронт, калі пагроза будзе звонку".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Юрый Назаранка кіраваў адным з элітных падраздзяленняў - Спецыяльным атрадам хуткага рэагавання (САХР) унутраных войскаў. "Гэта вельмі падрыхтаваны атрад. Я добра гэта ведаю, таму што прымаў актыўны ўдзел у яго фарміраванні, калі ён толькі зараджаўся. Мы яго шліфавалі, і я спадзяваўся, што гэта будзе вельмі добры калектыў. Я нічога дрэннага не чуў аб дзейнасці САХРа, толькі станоўчае. Хлопцы заўсёды ў страі. Мы заўсёды мабілізоўвалі атрад для затрымання і нейтралізацыі розных бандзюганаў і іншых", - сказаў Прэзідэнт. Вопыт камандавання гэтым падраздзяленнем, дадаў ён, спатрэбіцца Юрыю Назаранку пры далейшай службе.

Юрый Назаранка нарадзіўся ў 1976 годзе ў Слоніме. Скончыў у 1997 годзе Ваенную акадэмію Беларусі, у 2009-м - камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі.

З 1997 па 2007 год праходзіў службу на розных пасадах у вайсковай часці 3214 унутраных войскаў. У чэрвені 2009 года стаў першым намеснікам камандзіра часці - начальнікам штаба в/ч 5526 у Брэсце.

З сакавіка 2010-га па кастрычнік 2014 года служыў у розных падраздзяленнях Службы бяспекі Прэзідэнта.

У кастрычніку 2014 года назначаны камандзірам Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання в/ч 3214. У лютым 2016 года - камандзірам Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС.

З сакавіка 2018 года кіраваў штабам Службы бяспекі Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі