
12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генерал-маёр Аляксандр Бас назначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл. Адпаведны ўказ нумар 7 падпісаў 12 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
Гэтым жа дакументам Аляксандр Бас вызвалены ад пасады намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.-0-