Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2017, 13:26

Лукашэнка навучыў журналістаў жаць сярпом

18 жніўня, Шклоўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах правёў для журналістаў, якія суправаджалі яго, майстар-клас па ўборцы збожжавых сярпом, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У своеасаблівай талацэ таксама прынялі актыўны ўдзел кіраўнікі мясцовай вертыкалі ўлады і іншыя чыноўнікі, у тым ліку віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.

Паўдзельнічаць ва ўборцы збожжавых традыцыйным спосабам кіраўнік дзяржавы прапанаваў пасля таго, як журналісты арганізавалі свой флэш-моб, надзеўшы на сённяшняе мерапрыемства майки з арнаментам, каб падкрэсліць нацыянальны каларыт і сувязь пакаленняў, якія стагоддзямі жылі і працавалі на беларускай зямлі, вырошчвалі збожжа на палях. У жніве прынялі ўдзел і карэспандэнты БЕЛТА.

Прадстаўнікі СМІ падарылі кіраўніку дзяржавы фатаграфію флагманскага беларускага камбайна ў полі. Менавіта за работай гэтай мадэлі Прэзідэнт назіраў у час наведвання гаспадарак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі