Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 чэрвеня 2021, 09:34

Лукашэнка наведаў Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр

25 чэрвеня, Жыровічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Свята-Успенскім саборы манастыра знаходзіцца адна з найбольш шануемых хрысціянскіх святынь Беларусі - Жыровіцкі абраз Божай Маці. У мінулым годзе, напярэдадні 550-годдзя аднойдзення гэтага цудатворнага абраза і 500-годдзя з дня заснавання манастыра, комплекс у Жыровічах быў прыведзены ў належны для яго статусу стан.

Кіраўніка дзяржавы ля ўвахода ў сабор прывітаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У храме Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку ля Жыровіцкага абраза Божай Маці і прыняў удзел у кароткім малебне.

На тэрыторыі манастыра знаходзіцца яшчэ адно святое для праваслаўных хрысціян Беларусі месца - тут пахаваны мітрапаліт Філарэт, які аддаў нямала сіл справе стварэння і адраджэння Жыровіцкага манастыра і духоўнай семінарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі