Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Змяненне меж Мінска
Учора 13:03 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка наведвае Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці

Прэзідэнт 21.08.2019 | 09:51
Фота з архіва
Фота з архіва

21 жніўня, Іўе /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочай паездкай у Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб ходзе ўборачнай кампаніі і палявых работ у краіне і рэгіёне, сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці і раёна. Прэзідэнт наведае ТАА "ЛідаТэхмаш", дзе азнаёміцца ​​з вытворчай дзейнасцю і перспектывамі развіцця прадпрыемства, тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі.

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка таксама наведае Іўеўскі цэнтр культуры і адпачынку і праводзімую тут выставу рамеснікаў і народных майстроў.

На базе цэнтра працуюць чатыры самадзейныя калектывы са званнем народны: хор, тэатр, ансамбль музыкі "Чабарок", тэатр гульні "Зялёны фургон". Тут таксама праводзіць рэпетыцыі ўзорны тэатральны калектыў аматарскай творчасці Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў. У склад установы ўваходзіць Цэнтр рамёстваў, адным з напрамкаў работы якога з'яўляецца захаванне традыцыйнай культуры: саломапляцення, аплікацыі саломкай, вышывання, адраджэння беларускай лялькі, выцінанкі, ткацтва паясоў. Пры Цэнтры рамёстваў працуе раённы клуб майстроў народнай творчасці "Скарбніца" і майстэрня па рэканструкцыі беларускага адзення.

Прадпрыемства "ЛідаТэхмаш" уваходзіць у склад вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Тэхмаш". Яно спецыялізуецца на вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі: глебаапрацоўчыя машыны, часткі глебаапрацоўчых машын, уборачныя машыны. У гэтым годзе тут асвоілі выпуск агрэгата камбінаванага глебаапрацоўчага АКП-6, капустаўборачнага камбайна МКК-2. Па заказе ўзбекскіх партнёраў распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць культыватар - раслінахарчавальнік бавоўнавы КХМ-4.

За першае паўгоддзе на прадпрыемстве выраблена прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах больш як на Br7,6 млн. Гэта на 43 працэнты больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рэнтабельнасць продажаў склала 13,5 працэнта. Пры гэтым экспарт прадукцыі перасягнуў $3 млн. Яна пастаўляецца ў Расію, Казахстан, Арменію, Украіну, Узбекістан, Таджыкістан. На прадпрыемстве працуюць каля 130 чалавек, сярэдняя зарплата за месяц складае Br1024. -0

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.