Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 ліпеня 2020, 10:47

Лукашэнка наведвае брыгаду спецназа ўнутраных войскаў ва Уруччы

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае сёння вайсковую часць 3214 унутраных войскаў МУС, якая базіруецца ва Уруччы ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з узорамі ваеннай тэхнікі ўнутраных войскаў і АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, затым яму пакажуць тактыка-спецыяльныя заняткі з батальёнам спецыяльнага прызначэння. Прэзідэнт таксама пабывае ў нядаўна пабудаваным на тэрыторыі часці інтэрнаце сямейнага тыпу, дзе яму даложаць аб рабоце па забеспячэнні жыллём ваеннаслужачых унутраных войскаў.

У час наведвання часці Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніцтвам і асабовым складам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Як растлумачылі ў прэс-службе ўнутраных войскаў, інтэрнат плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ўжо ў жніўні. Ён будаваўся па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме крыху больш як год. У інтэрнаце 116 аднапакаёвых і 26 двухпакаёвых кватэр. Тут будуць пражываць пераважна ваеннаслужачыя, якія пакуль яшчэ не паспелі стварыць сям'ю. Таксама разглядаецца пытанне аб пражыванні ў інтэрнаце курсантаў чацвёртага курса факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі