ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лістапада 2020, 10:34

Лукашэнка наведвае "Гомсельмаш"

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Гомельскую вобласць, дзе наведае ААТ "Гомсельмаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб вытворча-эканамічным і сацыяльным развіцці Гомельскай вобласці, а таксама аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах развіцця "Гомсельмаша". Прэзідэнту прадэманструюць узоры прадукцыі, якая вырабляецца на прадпрыемстве, у тым ліку па праграме імпартазамяшчэння. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з вытворчым працэсам зборкі збожжаўборачных камбайнаў.

Паводле даных за 10 месяцаў гэтага года, тэмп росту вытворчасці "Гомсельмаша" склаў 131 працэнт пры плане на 2020 год 110,4 працэнта. Экспарт прадпрыемства таксама перасягнуў ужо гадавы план ($86 млн) і дасягнуў $93,3 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт павялічыўся амаль на 21 працэнт. Рэнтабельнасць продажаў склала 6,9 працэнта.

Для далейшага ўдасканалення работы холдынг "Гомсельмаш" падрыхтаваў і рэалізуе праграму паэтапнай аптымізацыі вытворчых магутнасцей адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомсельмаш" і "Гомельскі завод ліцця і нармалей". На працягу 2021-2025 гадоў прадугледжваецца пераразмясціць частку абсталявання асноўнай вытворчасці і спісаць маральна і тэхнічна ўстарэлае. Так вызваліцца ўчастак зямлі плошчай амаль 40 га.

Холдынг "Гомсельмаш" развіваецца згодна са стратэгіяй да 2030 года. На гэты час у серыйнай вытворчасці і ў распрацоўцы навукова-тэхнічнага цэнтра камбайнабудавання налічваецца 27 мадэлей і 73 мадыфікацыі збожжаўборачнай тэхнікі, дзевяць мадэлей і 73 мадыфікацыі кормаўборачнай тэхнікі, а таксама ўніверсальныя энергетычныя сродкі, самаходныя касілкі. Якасць вырабляемай прадукцыі планамерна і мэтанакіравана павышаецца з году ў год.

Што датычыцца, напрыклад, збожжаўборачнай тэхнікі, то на працягу пяці гадоў плануецца стварыць і ўкараніць новае пакаленне машын прадукцыйнасцю ад 12 да 18 т збожжа ў гадзіну, вывесці на рынак некалькі новых больш прадукцыйных мадэлей з ротарнай схемай абмалоту і гібрыднай схемай апрацоўкі збожжа. Створаны і запушчаны ў вытворчасць камбайн, які працуе на кампрыміраваным прыродны газе, што не мае аналагаў.

На гэты час холдынг шукае фінансаванне для пілотнай часткі праекта па комплекснай мадэрнізацыі дзеючых і стварэнні новых вытворчых магутнасцей ААТ "Гомсельмаш", які прадугледжвае тэхнічнае пераўзбраенне шэрага вытворчасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі