Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 мая 2021, 16:38

Лукашэнка: нават еўрапейцы жахнуліся ад патрабаванняў збеглых беларускіх апазіцыянераў

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае, што нават еўрапейцы на Захадзе ўжо жахнуліся ад патрабаванняў асобных збеглых беларускіх апазіцыянераў. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ідэі і прапановы, уключаючы ўвядзенне санкцый і іншае ў адносінах да Беларусі, падкідваюць збеглыя беларускія апазіцыянеры: "Яны там сядзяць: давайце санкцыі, давайце!"

"Слухайце, еўрапейцы ўжо, якія супраць нас, яны жахнуліся ад таго, што гэтыя ад іх патрабуюць", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Паводле яго слоў, там не разумеюць, як можна прапаноўваць увесці жорсткія сектаральныя санкцыі ў адносінах да сваёй жа краіны. "Вам гэта навошта? Вы ж хочаце яе ўзначаліць і нашаму народу аддзякаваць, благаславіць і падняць краіну, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Яны ашалелі ад такіх патрабаванняў. Ужо здзівілі (збеглыя апазіцыянеры. - Заўвага БЕЛТА) увесь свет".

Аляксандр Лукашэнка таксама адрэагаваў на заклікі ў Дзень Перамогі, 9 мая, выходзіць на вуліцы прыхільнікам апазіцыі: "Я адразу падумаў: а пад якімі сцягамі? Слухайце, сёння яны ўжо заявілі: пад чырвона-зялёнымі выходзьце. Дык а дзе тады ідэі, дзе тады сутнасць гэтай барацьбы?"

"Ці вы што, бел-чырвона-белыя сцягі разгорнеце і пойдзеце да ветэранаў, помнікаў і гэтак далей? Таксама не ідэя. Яны ж разумеюць, што мы не зможам дапусціць, каб яны спаганілі гэту Перамогу сцягамі здраднікаў. Цугцванг поўны. Куды вы людзей клічаце?" - прадоўжыў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу на тое, што апошнім часам спрабуюць актывізаваць пратэсныя настроі і зноў так ці інакш хістаць сітуацыю па адной простай прычыне - фінансаванне: "Ім апошнім часам не проста намякнулі, а пачалі ўразаць фінансаванне і гавораць: будуць акцыі (накшталт таго, забіць Прэзідэнта і іншае) - атрымаеце грошы. І называюць цану".

"Бабло. І ўцягваюць у гэта беларусаў, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Ужо беларусы іншыя. Яны ўбачылі, для чаго гэта робіцца. Так, можа, нядобры Лукашэнка, улада не тая, яшчэ нешта, але яны ўжо ведаюць, што будзе без гэтага Лукашэнкі. Яны ўжо ведаюць і могуць параўнаць. Асаблівасць беларусаў: мы практычныя людзі. Мы заўсёды ўзважваем", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што падзеі мінулага года не штосьці новае. У тым ці іншым выглядзе перыядычна спрабавалі хістаць сітуацыю на працягу ўсяго прэзідэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі. "І рабілі ўсё тыя ж людзі. Помніце, я гаварыў: няма ў нас новай апазіцыі. Гэта проста заплацілі, нанялі. Там 5 тыс. у Бабарыкі было ў ініцыятыўнай групе, якія подпісы збіралі. Яны былі праплачаны. Дабаўце 2-3 сваякі - пяць тысяч на тры - 15 тыс. Вось і ўсё, - заўважыў беларускі лідар. - Але яны сёння зразумелі, што за гэту капейку могуць страціць краіну і быць бядзе. Яны больш не палезуць і разумеюць, што мы адкажам і вельмі моцна адкажам. Я гаварыў: вось чырвоная лінія, перайшлі - мы вымушаны будзем рэагаваць".

Гаворачы пра нядаўнія выкрыцці, Прэзідэнт расказаў, што ўсе планы змоўшчыкаў удалося выявіць не толькі дзякуючы рабоце спецслужбаў, але і дапамозе звычайных грамадзян: "Гэта не дзве-тры шашкі тратылавыя. Гэта пластыт, эластыт. Гэта страшэнная зброя. Дзякуючы звычайным людзям мы пакрыху пачалі гэта раскручваць".

"Тое ж самае, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, было і ў выпадку, калі ў Гомельскай вобласці шукалі склеп, куды змоўшчыкі планавалі схаваць яго сыноў. "Нягоднікі поўныя. І людзі нас насцярожвалі - прыйдуць, скажуць, праз сваякоў і іншых сігнал дадуць. І мы пачалі раскручваць. Гэта значыць, нашы людзі малайцы. А, кажуць, іх няма (прыхільнікаў улады. - Заўвага БЕЛТА). Ды не, нас шмат! Але нашы людзі не прывыклі крычаць. Можа, вельмі супакоіліся. І пераважная большасць проста маўчалі. Яны робяць сваю справу. Ну і няхай робяць. Трэба - мы іх паклічам, як гэта было заўсёды", - сказаў Прэзідэнт.

Ён растлумачыў, што ўсе паказаныя нядаўна і раней фільмы-выкрыцці былі своеасаблівым папярэджаннем з боку ўлады: "Мы ўсё бачым, мы не хочам вайны, перастаньце! І не толькі мы - людзі бачаць. Яны ўжо адчуваюць, што можа быць, і яны нам сігналяць".

Аляксандр Лукашэнка звязаў нападкі апанентаў і замежны націск на яго, у тым ліку абвінавачанні ў злачынствах супраць чалавецтва, са спробамі расхістаць сітуацыю і падрыхтаваць глебу для нечага больш сур'ёзнага. Ён нагадаў пра падзеі мінулых гадоў у шэрагу краін, у тым ліку Сербіі, Лівіі, Іраку, і лёс іх лідараў: "Выразалі іх. Але спачатку трэба падрыхтаваць грамадскае меркаванне. Вось у нас яны пачалі рыхтаваць. Першы быў захад, другі, трэці..."

"У іх нічога не атрымаецца! Яны яшчэ мяне хочуць запалохаць спачатку. Я не з тых людзей. Гэта дарэмна", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі