Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2016, 11:28

Лукашэнка: нават добрыя мэты не павінны дапускаць нягодных сродкаў іх дасягнення

30 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Нават добрыя мэты не павінны дапускаць нягодных сродкаў іх дасягнення. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад студэнтамі Пекінскага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўжо гаварыў, быўшы ў ААН, што глыбінная крыніца ўсіх крызісаў тоіцца ў штучным несуразмерным культываванні індывідуальных правоў і свабод чалавека на шкоду грамадскім інтарэсам", - сказаў Прэзідэнт. - Прыкрываючыся лозунгам абароны правоў чалавека, звяргаюцца ўрады, разбураюцца дзяржавы, арганізуюцца ваенныя інтэрвенцыі. Па сутнасці, насаджваюцца хаос і анархія са шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Але ж нават шчырыя, добрыя мэты не павінны дапускаць нягодных сродкаў іх дасягнення.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што "каляровыя рэвалюцыі" ў розных краінах не прывялі ў выніку да міру і дабрабыту. Наадварот, іх вынікам сталі перманентная нестабільнасць, разбалансіроўка дзяржаўных механізмаў, страта кіруемасці, зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, міжнародная палітыка сёння характарызуецца моцнай канкурэнцыяй дзяржаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, уключаючы эканамічную, навуковую і культурную. Абстаноўка ў свеце вельмі абвастрылася, з'явіліся новыя сур'ёзныя выклікі. Прэзідэнт, у прыватнасці, згадаў праблемы радыкалізацыі Блізкага Усходу, узнікнення "Ісламскай дзяржавы", канфлікты ў Сірыі і Паўночнай Афрыцы, ва Украіне. Гэта таксама пагрозы міжнароднага тэрарызму, маштабная міграцыя, шырокае выкарыстанне розных механізмаў санкцыйнага націску ў сусветнай палітыцы. "Нельга не браць пад увагу і такія нявырашаныя праблемы, як беднасць, дзіцячая і мацярынская смяротнасць, доступ да адукацыі і аховы здароўя, мараль і духоўнасць, рэлігійная і культурна-нацыянальная свабода, экалогія, няроўнасць і іншыя. Нягледзячы на станоўчыя зрухі ў жыцці нашай планеты, сёння мы вымушаны прызнаць, што за шмат гадоў свет не толькі не змог пабароць глабальныя небяспекі, але і парадзіў новыя", - канстатаваў беларускі лідар.

"Але ўсім вядома, што новыя выклікі - гэта і новыя шанцы. Сусветная супольнасць проста абавязана знайсці выхады і развязкі для іх дастойнага вырашэння. Галоўным прынцыпам павінны быць не канфрантацыя краін, не насілле, а ўзаемаразуменне, дружалюбнасць і супрацоўніцтва дзеля агульнай карысці чалавецтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі