Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2023, 17:51

Лукашэнка: нацыянальныя культуры і традыцыі нельга падагнаць пад адзіны стандарт, свет прыгожы ў сваёй разнастайнасці

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальныя культуры і традыцыі нельга падагнаць пад адзіны стандарт, свет прыгожы ў сваёй разнастайнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва, спецыяльнай прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы разумеем, што нацыянальныя культуры і традыцыі нельга падагнаць пад адзіны стандарт, што свет прыгожы ў сваёй разнастайнасці. І не проста разумеем, а пацвярджаем гісторыяй сваёй дзяржавы, дзе больш за сотню гадоў людзі розных веравызнанняў і этнічнага паходжання жывуць у згодзе, робячы нас усіх духоўна багацейшымі. А дзе згода і павага - там і мір", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прыклад Беларусі ў гэтым сэнсе - гэта рэальны выклік праекту глабальнай уніфікацыі пад ультрамодныя каштоўнасці і так званыя трэнды, навязаныя ўсяму свету, перакананы Аляксандр Лукашэнка. "Разумеем, што за гэтай культурнай экспансіяй - як яе яшчэ называюць, "мяккай" - надыходзяць зусім не мяккія, я нават сказаў бы, вельмі жорсткія для незалежных дзяржаў наступствы: страта дзяржаўнасці і суверэнітэту. Страта сябе як народа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі