Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2021, 15:37

Лукашэнка: нацыяналізм - гэта не балбатня на мове

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што нацыяналізм - гэта не балбатня на мове, а імкненне зрабіць нешта, што застанецца ў народнай памяці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, сустракаючыся з артыстамі Купалаўскага тэатра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я лічу, што нацыяналізм - гэта не балбатня на мове. А гэта рабіць тое, што застанецца ў памяці. Я заўсёды імкнуся да таго, каб у нас былі пэўныя традыцыі", - сказаў Прэзідэнт.

У якасці такіх традыцый Беларусі як суверэннай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка згадаў штогадовы зварот Прэзідэнта з Пасланнем да парламента і народа. Раз у пяць гадоў праводзіцца Усебеларускі сход. "Вы таксама сталі добрай, нават не традыцыяй, вы - сімвал нашага народа. Таму заўсёды трэба ствараць тое, што цябе будзе адрозніваць ад іншых. І ў гэтым будзе добры нацыяналізм, за што мяне ў Расіі часам крытыкуюць і папракаюць. Але я гавару: я ж Прэзідэнт Беларусі. Пры ўсёй любові да расіян, я - Прэзідэнт Беларусі. Таму я буду рабіць усё, што патрэбна нашым беларусам, тое, што нас будзе адрозніваць. Ад рускіх таксама", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што багацце народа Беларусі ў тым ліку ў веданні дзвюх моў - рускай і беларускай. І ад гэтай спадчыны ні ў якім разе нельга адмаўляцца, упэўнены ён.

"Ніколі не спяшайцеся. Асабліва творчыя работнікі і палітыкі. Мы не маем права на гэту спешку, - параіў Аляксандр Лукашэнка. - Мы павінны акуратна весці палітыку на гэтым кавалачку зямлі. Гэта наша, мы больш не просім. Але мы міліметра нікому не аддадзім".

"Давайце будзем берагчы нашу краіну, а вы ў сваёй творчасці павінны гэта ўсё ажыццявіць. Абавязаны! Не мне. Вы свайму народу абавязаны. Няхай мінулы год будзе вялікім урокам для нас. Асабліва для нашых дзяцей. Мы можам іх проста страціць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі