Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2020, 11:24

Лукашэнка: наступны этап процістаяння пандэміі - масавая вакцынацыя насельніцтва

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях распрацоўкі процівірусных вакцын і лакалізацыі вытворчасці замежных вакцын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння ўвага ўсяго свету сканцэнтравана на адной праблеме - ліквідацыі ўспышкі пандэміі COVID-19. Для гэтага ва ўсіх краінах прымаюцца беспрэцэдэнтныя меры, і Беларусь не выключэнне. Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў краіне змагаюцца з распаўсюджваннем каранавіруса "спакойна, як належыць, захаваўшы сістэму аховы здароўя".

"Апошнія два тыдні мы рэгулярна разглядаем пытанні арганізацыі выяўлення і лячэння ў краіне хворых з каранавіруснай інфекцыяй. Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць наступны этап процістаяння глабальнай хваробе - масавую вакцынацыю насельніцтва ў мэтах выпрацоўкі так званага калектыўнага імунітэту", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У краіне цяпер абмяркоўваюць магчымасць вытворчасці замежнай вакцыны ад каранавіруса. Акрамя таго, беларускія вучоныя нацэлены на стварэнне ўласнага прэпарату.

"Аднак незалежна ад таго, выйдзем мы на вытворчасць вакцыны ў разумныя тэрміны ці не, хачу, каб грамадства ведала - краіна будзе забяспечана вакцынай, і кожны жадаючы зможа мець да яе свабодны доступ", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі