Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2020, 13:57

Лукашэнка насцярожаны ростам цэн на некаторыя прадукты харчавання

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка насцярожаны ростам цэн на некаторыя прадукты харчавання. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што маем цяпер? Агульныя паказчыкі быццам нядрэнныя. Што датычыцца прадуктаў харчавання, насцярожваюць даныя, што ўжо за студзень бягучага года цэны выраслі больш як на 1 працэнт. Таксама практычна на працягу года пастаянна даражэе малочная прадукцыя, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Ідыятызм поўны. Малако няма куды дзяваць, а ў нас цэны пастаянна растуць. Мы не можам свой народ забяспечыць гэтым прадуктам".

Ён падкрэсліў, што прафсаюзы не павінны заставацца ўбаку. "Вы першыя ў гэтым шэрагу. Абараніце людзей. Вы можаце гэта зрабіць. Вазьміце і ў звязцы з Камітэтам дзяржаўнага кантролю вырашыце гэту праблему, - падкрэсліў Прэзідэнт. - У нас сёння ўсе кінуліся ў гандаль. Чаму? Там добра жывецца. І вы ведаеце, як там гандлююць. Нічога, не абяднеюць, калі патрымаюць цэны на 20 сацыяльна значных прадуктаў харчавання".

Выступаючы з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў красавіку мінулага года, Аляксандр Лукашэнка ўжо адзначаў, што чалавек мяркуе аб росце цэн не па агульнай спажывецкай карзіне, а па найбольш значных 10-20 пазіцыях тавараў і паслуг штодзённага попыту. Было дадзена даручэнне ўраду, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, прафсаюзам забяспечыць прымальныя цэны на найбольш значныя тавары, ад якіх залежыць жыццё перш за ўсё малазабяспечанага насельніцтва і пенсіянераў.

"Хутка падвядзём вынік усёй гэтай валтузні па цэнах. Магчыма, нам давядзецца вярнуцца да гэтых 20 найменняў асноўных відаў прадукцыі (пераліку сацыяльна значных тавараў, цэны на якія кантраляваліся. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што інфляцыя ў Беларусі складае ўсяго 5 працэнтаў, але гэта не значыць, што цэны не хвалююць тых жа пенсіянераў або работнікаў з невысокімі зарплатамі.

Паводле даных ФПБ, за студзень 2020 года да снежня 2019-га спажывецкія цэны на многія прадукты харчавання захаваліся на былым узроўні. Разам з тым растуць цэны на малочную прадукцыю (масла, малако, смятану, сыры, тварог, кісламалочныя прадукты), а таксама моркву, буракі, яйкі, грэцкія крупы. Адзначаецца рост цэн на памідоры і агуркі. Патаннелі свініна (на 5,2 працэнта) і аўсяныя крупы (на 1,3 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі