Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 12:50

Лукашэнка - настаўнікам: навядзіце парадак у школе чаго б гэта ні каштавала

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці ў школах парадак чаго б гэта ні каштавала. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу сказаць вам і міністру перш за ўсё - усім тым, хто сёння адказвае за школу. Гэта маё непахіснае патрабаванне як чалавека (не толькі Прэзідэнта), які свае першыя крокі рабіў у школе - сельскім настаўнікам. Школа - гэта храм. І туды трэба прыходзіць як у храм. Парадак і дысцыпліна ў гэтым храме залежаць не толькі ад прыхаджан, але і ад тых, хто адказвае за стан гэтага храма, гэта значыць настаўнікаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Навядзіце парадак у школе чаго б гэта нам ні каштавала. І пагледзіце: праз год-два школа будзе зусім іншая і статус настаўніка, аб якім мы гаворым, будзе зусім іншы. Я нават сказаў бы больш: выкарыстоўвайце любыя метады, але навядзіце парадак у школе", - запатрабаваў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ёсць нямала прыкладаў, калі настаўнікі выглядаюць не лепшым чынам на фоне вучняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі