Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 14:05

Лукашэнка: настаўнік на ўроку - не блогер, не юцьюбер або інфармацыйны аніматар

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што лічбавыя магчымасці павінны служыць адукацыйным мэтам, а не забаўляць навучэнцаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Безумоўна, мы будзем выкарыстоўваць элементы дыстанцыйнага навучання, укараняць іх у вучэбны працэс. Напэўна, гэта аб'ектыўная неабходнасць. Тым не менш хачу вас перасцерагчы: лічбавыя магчымасці павінны служыць адукацыйным мэтам, а не забаўляць навучэнцаў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Настаўнік на ўроку - не блогер, не юцьюбер або інфармацыйны аніматар. Гэта пытанне прафесійнай прыгоднасці і іміджу. Дарэчы, і статусу таксама", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі