ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 17:57

Лукашэнка: настане час - і людзі адмовяцца да гэтага долара

Фота з архіва
Фота з архіва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У свеце з'яўляюцца новыя валютныя саюзы, і ад масавага выкарыстання долара ЗША ў будучым адмовяцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на шэраг тэндэнцый у краінах Еўрасаюза і ў ЗША. Паводле яго слоў, ЗША даўно пачалі "рваць" Еўрасаюз. І прычына - у жаданні эканамічнага падаўлення. "Як толькі з'явілася свая валюта ў Еўрасаюзе, еўра, канкурэнтная валюта, амерыканцы пачалі душыць сваіх падданых фактычна, у якіх і так было мала суверэнітэту. Далей - больш", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Фактарам, які, паводле яго слоў, наогул раз'юшыў ЗША, стала збліжэнне ЕС з Расіяй у плане паставак энергарэсурсаў і абмену тэхналогіямі. У гэтым яны ўбачылі пагрозу для сябе, і ў хуткім часе здарыўся брэксіт, які паклаў пачатак фактычна разбурэнню Еўропы. А з увядзеннем санкцый адносна Беларусі і Расіі і пераходам на іншыя валюты ў знешнім гандлі патрэбнасць у доларах стала зніжацца. "Вы бачылі, што ва ўсім свеце (і мы гэта адчулі) было аднолькава: што долар, што еўра. Памятаеце? Цяпер яны нам фактычна не патрэбны. Як Пуцін гаворыць: "А што долар? Санкцыі ўвялі, імпарту няма, ну і няхай. Не долары, дык ёсць юані, рупіі, ёсць Эміраты, Саудаўская Аравія, Бразілія". Каму зрабілі горш амерыканцы?" - задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.

"Трэба вельмі тонка бачыць тое, што адбываецца ў свеце наогул і асабліва на Захадзе. І гэты працэс будзе ўзмацняцца. З'яўляюцца новыя краіны і новыя валютныя саюзы", - заўважыў Прэзідэнт.

"Настане час - і людзі адмовяцца ад гэтага долара", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі