Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 14:54

Лукашэнка: нашы перамены - гэта не рэвалюцыя, мы павінны рухацца эвалюцыйным шляхам

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё і перамены ў краіне павінны ажыццяўляцца не рэвалюцыйным, а эвалюцыйным шляхам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што лозунг з патрабаваннем нейкіх перамен у прынцыпе ўніверсальны і кладзецца на душу любога чалавека, бо ніхто не хоча, каб усё спынілася і закасцянела. Перамены будуць адбывацца і ў Беларусі, аднак у кіраўніка дзяржавы наконт гэтага ёсць дакладнае патрабаванне: "Нашы перамены - гэта не тое што не мяцеж, гэта нават не рэвалюцыя. Мы павінны рухацца эвалюцыйным шляхам".

Паводле яго слоў, будуць прапрацаваны і прыняты неабходныя навацыі ў заканадаўстве ў цэлым - не толькі новыя законы і ўказы, але і іншыя нарматыўныя прававыя акты. "Планы вялікія, перспектывы сур'ёзныя. Для таго, каб дасягнуць тых рубяжоў, да якіх імкнёмся, у нас ёсць усё. Ёсць воля народа, людзі, гатовыя весці калектывы да пастаўленых мэт, ёсць наша жаданне захаваць краіну", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі