Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2021, 13:10

Лукашэнка: наша задача - дапамагчы людзям, якія трапілі ў бяду

26 лістапада, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дзяржава хоча дапамагчы людзям, якія трапілі ў бяду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з бежанцамі каля ТЛЦ побач з пунктам пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу сказаць, што мая задача і ўсіх тых, хто тут па маім даручэнні працуе, - дапамагчы вам, людзям, якія трапілі ў бяду", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў многіх бежанцаў ёсць мабільныя тэлефоны, і людзі адтуль атрымліваюць інфармацыю. "Сёння чуецца шмат галасоў. І ў вашых тэлефонах шмат розных сігналаў. Палова - сігналы справядлівыя, сумленныя, шчырыя. А палова - фэйкі, няпраўда. І вам трэба, знаходзячыся тут, навучыцца адрозніваць праўду ад няпраўды, - сказаў беларускі лідар. - Яшчэ раз падкрэсліваю: вельмі важна вызначаць, дзе праўда, а дзе няпраўда".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі