Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 снежня 2020, 11:10

Лукашэнка: наш абавязак перад сучасным і будучымі пакаленнямі - захаваць краіну, і мы яе захаваем

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання краіны, што з'яўляецца абавязкам перад сучасным і будучымі пакаленнямі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы пры наведванні АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу, каб вы разумелі маю пазіцыю. Яна нязменная: наш абавязак перад сучасным і будучымі пакаленнямі - захаваць краіну. Час выбраў проста нас. І мы яе захаваем, чаго б нам гэта ні каштавала. Захаваем для ўсіх нас, нашых дзяцей і ўнукаў. У гэтым мая і ваша галоўная задача. Калі хочаце, гістарычная місія, - заявіў Прэзідэнт. - Шчыра і адкрыта вам гавару, і няхай яны (праціўнікі дзеючай улады. - Заўвага БЕЛТА) пачуюць: калі б людзі ў пагонах дарэмна елі хлеб, як яны кажуць, калі б у тыя жнівеньскія дні вы пахіснуліся, мы сёння жылі б у іншай краіне. І наогул, ці жылі б мы, і ці існавала б гэта краіна... Гавораць, вялікае бачыцца на адлегласці. Пройдзе яшчэ крыху часу і тыя, хто сёння не разумеюць і процістаяць нам на чыстых мінскіх вуліцах, зразумеюць, што зрабілі вы ў гэтым годзе".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніякім майданам у Беларусі не бываць, калі будуць забяспечаны еднасць народа, цвёрдасць улады і сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне. "У кіраўніка дзяржавы ёсць усе паўнамоцтвы і сродкі, каб не дапусціць братазабойчых сутыкненняў. І адна з галоўных роляў адведзена вам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў не толькі прысутным на мерапрыемстве, але і ўсім тым, хто стаіць у гэтыя цяжкія дні побач плячо ў плячо, за мужнасць, стойкасць, вернасць прысязе і свайму народу. "Гэта не проста словы. Для кожнага з вас гэта назейны арыенцір, які вызначае справы і ўчынкі", - адзначыў беларускі лідар.

"Ва ўмовах узмацнення рэальных і патэнцыяльных выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь мы забяспечым сваю незалежнасць, адстаім канстытуцыйны лад, будучае нашай краіны і народа. Пры гэтым кожны супрацоўнік і ваеннаслужачы, чалавек у пагонах павінен ведаць і разумець, што на нашым баку закон, і што вы абаронены дзяржавай, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Людзі вераць у вас і ведаюць, што вы заўсёды прыйдзеце на дапамогу і забяспечыце спакойнае і мірнае жыццё нашых грамадзян, абароніце краіну ад знешніх і ўнутраных пагроз".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што наглядны прыклад таго ў апошні час - зладжаная работа КДБ і МУС па спыненні дзейнасці тэрарыстычных груп.

Сілавыя структуры Аляксандр Лукашэнка назваў важнейшым фактарам нацыянальнай бяспекі, міру і спакою ў грамадстве. Таму кіраўніцтва краіны ўдзяляе асаблівую ўвагу цяперашняму стану і перспектывам іх развіцця. "Эканамічныя ўмовы сёння няпростыя, але нам удаецца своечасова аснашчаць вас самымі сучаснымі ўзорамі тэхнікі і ўзбраення, захоўваць кадравае ядро, павышаць прэстыж службы. Гэта работа будзе прадоўжана", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

"Надыходзячы 2021 год мы сустракаем у няпростай абстаноўцы. Аднак упэўнены, мы разам справімся з усімі праблемамі, як гэта бывала неаднаразова", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

У новым годзе ён пажадаў ваеннаслужачым і праваахоўнікам, і асабліва іх родным і блізкім, невычэрпнай жыццёвай энергіі, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі