ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2020, 16:12

Лукашэнка: нас хочуць прадставіць сусветнымі ізгоямі, але асноўныя планетарныя рынкі нас падтрымліваюць

У час сустрэчы
У час сустрэчы

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нас хочуць прадставіць сусветнымі ізгоямі, але асноўныя планетарныя рынкі нас падтрымліваюць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з палітычным актывам краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што трэба нарошчваць намаганні ў тых рэгіёнах планеты, дзе нас чакаюць і разумеюць. "Менавіта з імі звязаны выхад з пандэмійнага крызісу. Гэта, перш за ўсё, пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН - Расія, Кітай, краіны СНД, хуткарастучыя дзяржавы Цэнтральнай Азіі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, на міжнародных пляцоўках, у першую чаргу ААН, трэба прыкласці намаганні па давядзенні рэальнага стану спраў у Беларусі і ролі гегемонаў у няўдалай спробе каляровай рэвалюцыі ў нашай краіне.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што саюзнікам і ўсім іншым трэба прадаставіць інфармацыю, якая выкрывае сутнасць новай генерацыі каляровых тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі