Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 верасня 2021, 10:01

Лукашэнка: народам Беларусі і Сан-Марына ёсць чым падзяліцца адзін з адным

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў капітатаў-рэгентаў Сан-Марына Марка Нікаліні і Джанкарла Вентурыні з нацыянальным святам - Днём святога Марына і гадавінай заснавання рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сан-Марына як найстарэйшая краіна Еўропы добра разумее важнасць і складанасць захавання сваёй дзяржавы, адстойвання яе інтарэсаў, процідзеяння знешняму націску, - адзначаецца ў віншаванні. - Упэўнены, нашым народам ёсць чым падзяліцца адзін з адным не толькі ў плане абароны самабытнасці і незалежнасці, але і ў рамках рэалізацыі сумесных эканамічных і гуманітарных праектаў".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў капітанам-рэгентам моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, а грамадзянам Сан-Марына - міру і далейшага прагрэсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі