Сцяг Пятніца, 13 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2025, 20:34

Лукашэнка: народ Беларусі жыве на непакоранай зямлі

 

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народ Беларусі жыве на непакоранай зямлі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бясконца ганарымся самаахвярнымі людзьмі, якія прынялі ўдар каля сцен Брэсцкай цытадэлі, насмерць стаялі на подступах да Мінска і Магілёва, у балотах і багнах Палесся. Тут, на роднай зямлі, насуперак страшным стратам зараджалася воля да перамогі. Фотаздымкі дзясяткаў спаленых нямецкіх танкаў на Буйніцкім полі, апублікаваныя  ў першыя месяцы вайны, далі савецкаму народу веру ў тое, што вораг будзе разбіты. Лёгкай перамогі, як на Захадзе, у Еўропе, не будзе. І Беларусь змагалася. Змагалася на фронце, у партызанскіх атрадах і падполлі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы ведаем, што жывём на непакоранай зямлі. Не было ні дня, каб вораг адчуваў сябе тут гаспадаром: у яго стралялі руіны, лясы, балоты, яры і падвалы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама асабліва адзначыў ролю братэрскіх народаў, якія прымалі ўдзел у тым ліку ў вызваленні Беларусі: "Мы не стамляемся дзякаваць народам савецкіх рэспублік, чые сыны і дочкі змагаліся за кожны метр беларускай зямлі як за свой родны дом. Мы, беларусы, ніколі не здрадзім гэтаму загартаванаму ў баі братэрству. Імёны загінулых герояў назаўсёды засталіся ў нашым жыцці".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі