ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2019, 10:47

Лукашэнка: народ Беларусі прайшоў праз выпрабаванні і стварыў сваю дзяржаву - краіну для жыцця

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народ Беларусі, прайшоўшы праз выпрабаванні, змог стварыць сваю дзяржаву. Гэты факт адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь з'явілася на карце свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Набыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах найскладанейшых геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый. Мы знаходзіліся пад пільнай увагай сусветнай супольнасці. За намі назіралі. Ацэньвалі. Часам навешвалі ярлыкі і ставілі ва ўмовы эканамічнай і палітычнай блакады. Але праз церні санкцый, выпрабаванні сусветнымі крызісамі мы выйшлі да намечаных мэт. У цэнтры Еўропы стварылі сваю краіну. Мірную, стабільную і вельмі прыгожую. Беларусь. Краіну для жыцця", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што за параўнальна кароткі час была выбудавана новая дыпламатычная лінія знешняга ўзаемадзеяння. Беларусь выступіла не толькі ініцыятарам, але і актыўным удзельнікам еўразійскіх інтэграцыйных праектаў. "Змаглі захаваць нейтралітэт адносна вядомых глабальных і рэгіянальных канфліктаў. Звярнуліся да сусветнай супольнасці з заклікам да новага шматбаковага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Занялі цвёрдую пазіцыю ў сучаснай геапалітычнай сістэме. Развіваючы адносіны з нашымі стратэгічнымі саюзнікамі і замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, ні на крок не адступілі ад прынцыпаў самастойнага прыняцця рашэнняў, якія падпарадкаваны ўласным нацыянальным інтарэсам, але ні ў якім разе не супярэчаць іншым народам і, перш за ўсё, нашым суседзям".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо чвэрць стагоддзя ў Беларусі існуе замацаваная ў Канстытуцыі традыцыя штогадовага звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і парламента. "У юбілейны для нашага Асноўнага Закона год мы з вамі сустракаемся ў прывычным, але абноўленым інтэр'еры (размова аб праведзеным рамонце ў Авальнай зале Дома ўрада. - Заўвага БЕЛТА). У будынку, які з'яўляецца летапісам нашай палітычнай гісторыі. Гісторыі станаўлення незалежнай дзяржавы, заснаванай на прынцыпах пераемнасці, справядлівасці і роўнасці перад законам, гатовай абнаўляцца і ісці ў нагу з часам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што менавіта Авальная зала ў канцы мінулага стагоддзя стала сведкай змены эпох, эпіцэнтрам падзей, якія кардынальна змянілі лёс беларускага народа, сталі кропкай адліку навейшай гісторыі краіны: "Тут, у гэтых сценах, была распрацавана і прынята Канстытуцыя краіны. Гэты важнейшы дакумент - квінтэсенцыя беларускай дзяржаўнасці ад яе старажытных крыніц, імкнення нашых продкаў заявіць аб сабе як аб сфарміраванай нацыі да стварэння ўласнай дзяржавы на зямлі, якая па праву нам належыць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі