Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 18:27

Лукашэнка: нарэшце мы пачалі разлічвацца з Расіяй у рублях

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Беларусь задавольваюць разлікі з Расіяй у расійскіх рублях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё, што мы вырабляем, мы можам прадаць тут. А значыць, нас задавольвае расійскі рубель. Нарэшце мы сталі гандляваць за расійскія рублі, і газ купляць, і нафту, і іншае, і іншае. Нас гэта задавольвае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы згадзіўся, што санкцыі вядуць да лішніх праблем. Паводле яго слоў, Беларусь і Расія справяцца з імі і паступова вырашаць усе пытанні, але час, які можна было б патраціць на больш хуткі рух наперад, ідзе на пошук абходных шляхоў.

"Свет сёння такі, што не атрымаецца некага прыціснуць. А тым больш такую велізарную краіну, як Расію, абсалютна самадастатковую. Але, яны (Захад. - Заўвага БЕЛТА), якія некалі паверылі ў глабалізм і адкрылі рынкі для сваіх партнёраў, павялі сябе адпаведным чынам. Мы ім гаворым: "Добра, да пабачэння". Мы будзем уладкоўваць сваё жыццё самі. І мы ўсё можам", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі