Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2025, 11:29

Лукашэнка напярэдадні Дня Незалежнасці памілаваў 16 асуджаных

Фота з архіва
Фота з архіва
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні Дня Незалежнасці Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам задаволены хадайніцтвы аб памілаванні 16 асуджаных, якія ўчынілі розныя злачынствы, у тым ліку экстрэмісцкай накіраванасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сярод памілаваных восем жанчын і восем мужчын. Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У дзевяці асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці.

Усе яны раскаяліся ва ўчыненым і ўзялі на сябе абавязацельства не парушаць закон.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі