Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2021, 17:57

Лукашэнка: наперадзе ў нас няпростыя часы, мы павінны з'яднацца і ісці наперад

15 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Народ Беларусі павінен з'яднацца і ісці наперад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 снежня ў час прадстаўлення новага старшыні Магілёўскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення падзякаваў землякам за падтрымку і праяўленую стойкасць на фоне мінулагодніх падзей. "Вы дастойна выглядалі. І ваш губернатар (экс-старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. - Заўвага БЕЛТА) наперадзе ішоў, як трыбун, - заявіў Прэзідэнт. - Я вам дзякую за тое, што вы абаранілі краіну. І мяне гэта да многага абавязвае".

Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што наступны лідар гэтак жа будзе балець і перажываць за Беларусь. "Рана ці позна трэба сыходзіць, а што будзе з краінай, якую мы ляпілі сваімі рукамі? Можа, нешта і не так, але мы яе ляпілі і зляпілі так, як маглі. Мы яе зляпілі з таго, што было, як у песні спяваецца. У нас іншай краіны няма, і нам трэба яе зберагчы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Наперадзе ў нас час няпросты. Мы павінны ісці наперад. Пачынаць заўсёды трэба з Асноўнага закона, калі мы хочам перамен. Але рабіць трэба столькі, мяняць да лепшага настолькі, наколькі мы сёння здольныя. Калі мы рванём наперад, і народ нас не зразумее, мы адарвёмся ад людзей. Гэта нікому не трэба, мы не можам утварыць у нашым грамадстве і ў нашай палітыцы нейкія дзіркі, таму што ў нас няма нафтадолараў, газавых долараў, каб потым закрыць гэтыя брэшы, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Таму я прашу: пастаўцеся сур'ёзна да будучых палітычных мерапрыемстваў. Сёння трэба з'яднацца і ісці наперад. Я вас не павяду туды, куды нельга, вы можаце быць упэўнены".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі