Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2023, 12:25

Лукашэнка: нам трэба з'яднацца цяпер, каб тут не ляталі ракеты і на Беларусь не кідалі бомбы

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі б беларусы не выстаялі ў 2020 годзе, у краіне цяпер было б горш, чым ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб грамадска-палітычнай абстаноўцы і стане злачыннасці ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некаторыя прытаіліся. Хтосьці прытаіўся, хтосьці сябе праяўляе - мы вельмі жорстка працуем. Прайшоў 2020 год. Дрэнна, што ў нас так складваецца сітуацыя вакол краіны. Асабліва з нашай Украінай. Але гэта ж для нас урок. Для ўсіх дзесяці мільёнаў і гасцей, якія ў нас тут бываюць, гэта ўрок. Ужо ўсе зразумелі: калі б мы не выстаялі ў 2020 годзе - мы ведаем, што было б. Было б горш, чым ва Украіне. Украіна багатая. Багацейшая за нас. Было б тут горш. Я не хачу, каб мне ці вам кланяліся за гэта і нам дзякавалі, але ўсім зразумела, у імя чаго і дзякуючы каму выстаялі. І ўжо калі пасля гэтага нехта вылазіць з-пад плінтуса, як таракан, і пачынае зноў або прадаўжае гэту сваю агідную справу, ваюючы супраць народа і супраць улады… Калі нехта, не дай бог… Але адкрыта яны цяпер пабойваюцца некаторыя. Слухайце, што з імі сёння рабіць?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

"Вядома, мы жорстка на гэта рэагуем. Мы ніколі не дапусцім гэтага хістання 2020 года. Там, вядома, і пандэмія, і іншыя пытанні, перадвыбарныя, выбарныя, на гэта ўплывалі, але гэта не апраўданне. Нам трэба з'яднацца цяпер, каб выжыць, каб, не дай бог, тут не ляталі ракеты і не кідалі на нас бомбы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Захад не адмовіўся ад сваіх планаў адносна Беларусі, ва Украіне прадаўжаюць рыхтаваць баевікоў і экстрэмістаў. "Не ведаю, навошта гэта ўкраінцам. З аднаго боку, просяць нас, каб мы ні ў якім разе не ваявалі з Украінай, каб нашы войскі туды не рухаліся. Пакт аб ненападзенні прапануюць заключыць. А з іншага боку, рыхтуюць гэту грымучую сумесь і ўзбройваюць іх.Польшча, Літва наогул ачумелі. Навошта гэта ім трэба? Не зразумела.Таму мы вымушаны жорстка рэагаваць. Нам па перыметры хапае пытанняў - і ў паветранай прасторы, і на зямлі, зялёная граніца. У нас там хапае праблем. Дай бог утрымаць усё гэта. А яшчэ ўнутры нам нехта будзе ствараць? Таму рэакцыя на вось гэту ўнутраную не апазіцыю, а экстрэмістаў - вылезлі з-пад плінтуса, не вылезлі - будзе жорсткая. І няхай не крыўдзяцца: мы папярэджвалі", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі