25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю для ўдзелу ў самітах Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Традыцыйная нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД адбудзецца 25 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Лідары краін Садружнасці падвядуць вынікі года і абмяркуюць перспектывы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.
Аляксандр Лукашэнка 26 снежня таксама прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. У парадак дня пасяджэння ўключана каля двух дзясяткаў пытанняў. Лідары краін ЕАЭС абмяркуюць стратэгічныя напрамкі дзейнасці саюза, у тым ліку ход фарміравання агульных рынкаў энергарэсурсаў і далейшую гарманізацыю заканадаўства, перспектывы развіцця супрацоўніцтва з трэцімі краінамі, а таксама шэраг рабочых пытанняў.
Чакаецца, што ў час пасяджэння Прэзідэнт агучыць мэты і прыярытэты беларускага старшынства ў органах ЕАЭС у 2025 годзе.-0-