
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнт 9 мая прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія пройдуць у Мінску і Маскве.
На Краснай плошчы ў Маскве кіраўнік дзяржавы разам з замежнымі калегамі будзе прысутнічаць на Парадзе Перамогі. Парадным разлікам па маскоўскай брусчатцы пройдуць і беларускія ваеннаслужачыя.
Увечары таго ж дня ў беларускай сталіцы ля стэлы "Мінск горад-герой" Аляксандр Лукашэнка прыме ваенны парад з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-