Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2022, 09:35

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Маскву

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Маскву. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Маскве Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у "Сустрэчы лідараў" краін - членаў АДКБ. Саміт кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца ў Крамлі. Мерапрыемства прымеркавана да 30-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзя стварэння арганізацыі.

Як раней паведамляла прэс-служба Прэзідэнта, акрамя юбілейнай тэматыкі, лідары краін абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях бягучай абстаноўкі ў рэгіёне і свеце, абмяркуюць меры сумеснага рэагавання на ўзнікаючыя разнапланавыя выклікі і пагрозы.

Чакаецца, што пасля саміту Аляксандр Лукашэнка правядзе двухбаковыя перагаворы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Адной з галоўных тэм размовы стануць пытанні развіцця кааперацыі і сумесная работа над імпартазамяшчэннем.

12 мая ў час сустрэчы з расійскім паслом Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што пытанне імпартазамяшчэння сёння адно з важнейшых у супрацоўніцтве з Расіяй. "Шмат кампетэнцый і ў Беларусі, і ў Расіі. Ну, яны па пэўных прычынах не развіваліся так, як трэба. Дзякуй богу, што гэтыя кампетэнцыі існуюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прывёў шэраг канкрэтных прыкладаў па напрамках супрацоўніцтва: "Дапусцім, сёння пытанне пытанняў - гэта наш "Інтэграл" і тое, што ён выпускае. І такія ж прадпрыемствы ў Расіі. Салідныя задзелы мы маем. І, дапусцім, "Гарызонт". Ён для авіябудавання вырабляе вельмі шмат прадукцыі, пра якую нават расіяне не ведалі, як мне нядаўна далажылі. Калі ў Расіі паказалі гэту прадукцыю, усе здзівіліся, што гэта існуе. Яна звязана з кіраваннем і касмічнымі апаратамі, і самалётамі. Для беспілотнікаў вельмі шмат прадукцыі мы робім. Таму імпартазамяшчэнне і яшчэ раз імпартазамяшчэнне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі