ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 снежня 2022, 11:01

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Бішкеку Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Як раней паведамляла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, на парадку дня саміту ЕАЭС - каля двух дзясяткаў пунктаў. Лідары краін ЕАЭС абмяркуюць развіццё кааперацыйных праектаў у прамысловасці, фарміраванне агульных рынкаў, работу па ўстараненні перашкод і бар'ераў ва ўзаемным гандлі, асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці на 2023 год і іншыя пытанні.

Аляксандр Лукашэнка агучыць прапановы Беларусі па стратэгічных напрамках развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, якія датычацца далейшага паглыблення інтэграцыі на прасторы ЕАЭС і забеспячэння ўстойлівасці нацыянальных эканомік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі