Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лістапада 2025, 12:53

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у М'янму

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Саюз М'янма. Ён будзе праходзіць 27-28 лістапада, паведамляе БЕЛТА.

Афіцыйныя перагаворы ў вузкім, а затым у пашыраным складах пройдуць у сталіцы М'янмы - горадзе Нейп'ідо.

Кіраўнік беларускай дзяржавы і выконваючы абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма, старшыня Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайн абмяркуюць перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння і рэалізацыю сумесных праектаў. Размова ў тым ліку пойдзе аб развіцці супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і забеспячэння харчовай бяспекі, прамысловасці, фармацэўтыкі.

У перагаворным парадку дня таксама салідны блок пытанняў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва.

Будзе дадзена ацэнка ходу рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час перагавораў на вышэйшым узроўні ў Мінску ў сакавіку і чэрвені бягучага года.

Запланавана падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў, галоўны з якіх - дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і М'янмай на 2026-2028 гады.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі