
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Расійскую Федэрацыю з афіцыйным візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Крамлі сёння пройдуць перагаворы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў у фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння. У цэнтры ўвагі таксама сумесная работа ў інтэграцыйных фарматах. Лідары краін абмяняюцца меркаваннямі па пытаннях бягучай міжнароднай сітуацыі.
Чакаецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны пакет дакументаў.
У праграме візіту таксама шэраг іншых мерапрыемстваў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам.-0-