Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2022, 09:02

Лукашэнка накіраваўся на саміт ШАС ва Узбекістан

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з аэрапорта Балбасава пад Оршай, паведамляе БЕЛТА.

Мерапрыемства пройдзе ў Самаркандзе.

Плануецца, што кіраўнік беларускай дзяржавы 16 верасня выступіць на пасяджэнні ў пашыраным складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС. Аляксандр Лукашэнка агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС, таксама з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена (цяпер Беларусь мае статус наглядальніка). Размова таксама пойдзе аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Плануецца, што на палях саміту адбудуцца сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі калегамі, у ходзе якіх будзе абмяркоўвацца пераважна двухбаковая тэматыка і развіццё супрацоўніцтва па ключавых напрамках.

Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел і ў шэрагу нефармальных мерапрыемстваў, арганізаваных узбекскім бокам для ўдзельнікаў саміту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі