Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка накіраваўся на саміт АДКБ у Астану

Прэзідэнт 08.11.2018 | 09:02
Фота з архіва
Фота з архіва

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан, дзе ў Астане прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На парадку дня - абмеркаванне актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, тэматыка ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, а таксама пытанні, якія датычацца перспектыўнай і бягучай дзейнасці АДКБ, уключаючы кадравыя, арганізацыйныя і фінансавыя аспекты", - паведаміла напярэдадні прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Чакаецца, што перагаворы лідараў краін АДКБ пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. Па выніках саміту прадугледжана падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

Сесіі СКБ папярэднічае сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ.

Афіцыйны сайт арганізацыі паведамляе, што на саміце плануецца прыняцце дэкларацыі, у якой пацвярджаецца рашучасць прадоўжыць каардынаваць знешнепалітычныя пазіцыі дзяржаў - членаў АДКБ і забяспечваць дасягненне мэт арганізацыі па ўмацаванні міру і стварэнні спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця краін.

На парадку дня - праект заявы кіраўнікоў дзяржаў аб скаардынаваных мерах адносна ўдзельнікаў узброеных канфліктаў на баку міжнародных тэрарыстычных арганізацый.

На разгляд членаў СКБ плануецца вынесці праекты рашэння "Аб прававым афармленні статусаў Наглядальніка пры Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і Партнёра Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы", а таксама Рашэння "Аб Палажэнні аб Цэнтры крызіснага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы", у якім вызначаны задачы, функцыі, арганізацыйныя і прававыя асновы дзейнасці цэнтра.

У ходзе сесіі будзе таксама разгледжана пытанне аб назначэнні намесніка старшыні ўрада Расіі Юрыя Барысава старшынёй Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічным супрацоўніцтве АДКБ.

Чакаецца, што будуць падпісаны план мерапрыемстваў па развіцці скаардынавай інфармацыйнай палітыкі ў інтарэсах дзяржаў - членаў АДКБ і план па развіцці калектыўнай сістэмы процідзеяння незаконнай міграцыі на перыяд да 2025 года.

На разгляд таксама будуць вынесены пытанні далейшага ўдасканалення ваеннага складніка арганізацыі і праект палажэння аб Каардынацыйным савеце кіраўнікоў кампетэнтных органаў па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў дзяржаў - членаў АДКБ.

СКБ прыме рашэнне па пытаннях фінансавага забеспячэння дзейнасці рабочых органаў АДКБ у 2019 годзе.

Відавочна, што ўдзельнікі саміту абмяркуюць і варыянты па назначэнні новага генеральнага сакратара АДКБ пасля датэрміновага спынення паўнамоцтваў прадстаўніка Арменіі Юрыя Хачатурава.

У склад СКБ уваходзяць кіраўнікі дзяржаў - членаў АДКБ: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Цяпер у АДКБ старшынствуе казахстанскі бок. Арменію ў ходзе сесіі будзе прадстаўляць выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Нікол Пашынян.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.