Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 жніўня 2022, 09:06

Лукашэнка накіраваў віншаванне з 70-годдзем 15-й зенітна-ракетнай брыгады ВПС і войскаў ППА

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 15-й зенітна-ракетнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны з 70-годдзем з дня ўтварэння брыгады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сфарміраваная ў першыя пасляваенныя гады на базе праслаўленай 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі 15-я зенітна-ракетная брыгада вось ужо сем дзесяцігоддзяў на самым высокім прафесійным узроўні вырашае важнейшыя задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі краіны. Закрыўшы надзейным шчытом неба над сталіцай Беларусі, сваё майстэрства і выдатнае валоданне складанай сучаснай тэхнікай асабовы склад брыгады неаднаразова пацвярджаў у ходзе баявой вучобы і буйнамаштабных вучэнняў", - гаворыцца ў віншаванні.

"Верныя свайму воінскаму абавязку і прысязе, вы ў поўнай баявой гатоўнасці стаіце на варце мірнай працы і спакою грамадзян, карыстаючыся заслужанай любоўю і павагай народа. Перакананы, што кожны з вас і ў далейшым будзе заставацца ўзорам служэння роднай Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў асабоваму складу і ветэранам брыгады моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у ратнай працы, а іх родным і блізкім міру і дабра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі