Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 мая 2021, 09:41

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Казані

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 мая накіраваў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустаму Мініханаву ў сувязі з надзвычайным здарэннем у адной са школ у Казані. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі жахлівую навіну аб надзвычайным здарэнні ў адной са школ Казані, у вынікі якога загінулі дзеці і іх настаўнік. Немагчыма знайсці апраўданне бязлітаснаму і бессэнсоўнаму расстрэлу ў мірны час бязвінных людзей", - гаворыцца ў спачуванні.

Ад імя беларускага народа і сябе Аляксандр Лукашэнка накіраваў самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых і ўсім жыхарам Татарстана, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым у гэтай страшнай трагедыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі