Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 студзеня 2023, 17:08

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з гібеллю мусульманскіх вернікаў у выніку тэракта ў Пешавары

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві ў сувязі з гібеллю мусульманскіх вернікаў у выніку бесчалавечнага тэрарыстычнага акта ў горадзе Пешавар. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"З вялікім смуткам у Беларусі даведаліся пра гібель мусульманскіх вернікаў у выніку бесчалавечнага тэрарыстычнага акта ў горадзе Пешавар, - гаворыцца ў спачуванні. - Гэтаму злачынству няма і не можа быць ніякага апраўдання. Рашуча асуджаем любыя праявы агрэсіі, нецярпімасці і экстрэмізму ў якасці сродкаў для дасягнення сваіх мэт. Перакананы, што ўсе вінаватыя панясуць адпаведнае іх учынку пакаранне".

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Пакістана і грамадзянам гэтай краіны. Беларускі лідар адрасаваў словы падтрымкі і спачування родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні найхутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у трагедыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі