
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу ў сувязі з вялікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў правінцыі Лімпопа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь з пачуццём глыбокага шкадавання і смутку ўспрынялі паведамленне аб жудасным ДТЗ у паўднёва-афрыканскай правінцыі Лімпопа з удзелам школьных аўтобусаў, якое прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр, - гаворыцца ў спачуванні. - Асабліва балюча, калі гінуць дзеці, жыццёвы шлях якіх толькі пачынаўся".
Ад імя беларускага народа і сябе асабіста кіраўнік дзяржавы адрасаваў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Прэзідэнту ПАР, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у гэтай аварыі.-0-